Заолаг (анг. Zoologist) — адзін з касцюмаў Навукоўца у гульні Plants vs. Zombies: Garden Warfare 2.
Агульнае[]
Апрануты ў белы пінжак з адбіткамі лап жывёл і з гальштукам у сінюю і блакітную палоскі. На ногі апрануты фіялетавыя штаны з адбіткамі лап жывёл, вакол левай калашыны абвілася чырвоная змяя з белымі палосамі, на нагах — ірваныя карычневыя чаравікі, з левага бачны пальцы ступні зомбі. Ззаду на спіне Заолаг мае ранец з невялікімі рычагамі і кнопкамі, за які трымаецца каала з лакатарам на спіне і са шлемам, што мае антэну. У правай руцэ ён трымае іглака, які мае на сабе таксама шлём і візар са слухаўкай. На галаве мае густыя скудлачаныя валасы з галінкамі, з якіх часам выглядвае сурок, і выгнутую металічную пласціну з антэнай, кнопкамі і рычажкамі, а на вочы апрануты ахоўныя ачкі.
Апісанне ў кнізе з налепкамі[]
Заолаг і Марскі Біёлаг былі лютымі супернікамі па меры сталення. Пасля вынятку з Марской Біялогіі Замбоса і Рыбна-палачнай Акадэміі Заолаг звярнуўся да кантролю свядомасці. Зараз ён гатоў паказаць раслінам і іншым у Замбурбіі сваю сілу… Ну, мы не зусім упэўнены.
Гульнявое апісанне[]
Яго цалкам аўтаматычны стыль робіць яго моцным на блізкай адлегласці!
Асноўная зброя[]
Асноўная зброя Заолага — помста іглака. Ён мае сярэднюю перазарадку ў чатыры секунды і высокую хуткастрэльнасць. Мае 6 патронаў у абойме, наносячы 22-30 адзінак шкоды супернікам на вельмі блізкай дыстанцыі ў паўметра.
Рады[]
Для раслін[]
Бо яго асноўная зброя не прызначана для далёкай стральбы, яго будзе лягчэй забіць, чым Навукоўцаў у іншых касцюмах, скарыстаючы розныя касцюмы Кактуса, Зярновай Кукурузы, Цытрону і іншых раслін. Калі вам усё ж давялося з ім стукнуцца, імкніцеся адысці ад яго як мага далей і паспрабуйце скарыстаць супраць яго здольнасці, што наносяць больш за шкоду, як Бомба Боб Чылі, ці аглушальныя, як Э.М. Персік.
Для зомбі[]
Ён можа быць эфектыўна скарыстаны супраць абязрушаных раслін у сілу такіх фактараў, як аглушэнне, замарозка, ці выкарыстанне дрона. Імкніцеся гушчару скарыстаць тэлепартацыю ці энергетычную тэлепартацыю для перасоўвання да мэты. Таксама, Заолаг можа апынуцца вельмі эфектыўным пры вылячэнні З-футра, Супермазгоў і Усёзорнага, якія змогуць прычыніць і забяспечыць дастатковую абарону і магутную атаку.
Галерэя[]
Цікавыя факты[]
- Заолаг — гэта адмысловец, які займаецца ў вобласці вывучэння прадстаўнікоў царства жывёл.
- Яго зброя, якой з’яўляецца іглак, выдае піск пры стральбе і перазарадцы.
- Пры перазарадцы можна заўважыць, што Заолаг гладзіць іглака, пасля чаго на спіне жывёлы зноў з’яўляюцца іголкі.
- Заолаг, Да.Р.Ё.Галінка, Доктар Чэстар, Марскі Біёлаг, Скамянелы Кактус, Паркавы Рэйнджар, Скуба-салдат і Капітан Акулавы ўкус — адзіныя касцюмы, мелыя жывёл ці прадметы ў выглядзе іх на сабе ў якасці зброі, адзенні ці аксэсуараў.
- Заолаг, Доктар Чэстар і Хімік — адзіныя касцюмы Навуковага, якія могуць наносіць шкоду супернікам толькі на вельмі блізкай дыстанцыі.
- Дадзены касцюм, Доктар Таксічны і Палеантолаг — адзіныя касцюмы Навукоўца, у якіх у парадку абутак.
- Заолаг і Кампутарны Навуковец — адзіныя адчыняныя касцюмы Навукоўца у бэта-версіі гульні Plants vs. Zombies: Garden Warfare 2.
- У DLC Праблема ў Замбопалісе: Частка Першая колькасць патронаў была зніжана з 9 до 6, а таксама дыяпазон траплення снарадаў быў зніжаны да паўметра.