— Вар'ят Дэйв у краме "Твіддзідзінкі" Вар'ята Дэйва.
Фанограф | |
---|---|
З'яўленне: | Пры куплі |
Прызначэнне: | Сад Дзэн |
Асаблівасць: | Робіць расліны і грыбы шчаслівымі |
Кошт: | 15000 манет у Plants vs. Zombies; 200000 манет у Plants vs. Zombies: Journey to the West |
Трываласць: | ∞; аднаразовая (Plants vs. Zombies: Journey to the West) |
Фанограф (анг. Phonograph) — прадмет з гульняў Plants vs. Zombies, Plants vs. Zombies: Journey to the West і Plants vs. Zombies: Great Wall Edition.
Агульнае[]
Уяўляе з сябе мініяцюрны перайначаны фанограф, што мае грамафонную пласцінку, з дапамогай якой прайграецца гук. Калі па пажаданні расліны ці грыба ў Саду Дзэн паставіць фанограф поруч з ім. Ён пачне прайграваць кароткую мелодыю, пасля чаго сухапутныя расліны адразу дадуць 50 манет, а грыбы і водныя расліны — 150 манет, а потым яны будуць цягам дня даваць па 10 ці 50 манет, як і пры выкарыстанні спрэю ад жукоў. Але калі ж гэта зрабіць без іх пажадання, то нічога не адбудзецца. У гульні Plants vs. Zombies гулец купляе яго толькі адзін раз, і фанограф можна скарыстаць на неабмежаванай колькасці раслін і грыбоў. У гульні Plants vs. Zombies: Journey to the West ён можа выпасці на роўнях, а пры прайграванні мелодыі расліны і грыбы не даюць манеты. Таксама ён аднаразовы, і яго можна купляць неабмежаваная колькасць разоў.
Галерэя[]
Цікавыя факты[]
- Да версіі 1.9.10 у iPad версіі існаваў глюк, калі фанограф выглядаў перакручана.