Магілы і надмагілле | |
---|---|
З'яўленне: | Ноч, Старажытны Егіпет, Цёмныя Стагоддзі, Піньята Вечарына, Супрацьстаянне |
Прызначэнне: | Шчыт (у Plants vs. Zombies 2: It's About Time і ў рэжыме Супрацьстаянне ), Напачатку апошняй хвалі вылазяць зомбі, дае мазгі (у рэжыме Супрацьстаянне) |
Асаблівасць: | Апроч Магільнага разбуральніка, іншыя расліны і грыбы няможна на іх садзіць |
Кошт: | Не, 50 мазгоў (у рэжыме Супрацьстаянне) |
Трываласць: | Не, 35 пашкоджанняў (у Plants vs. Zombies 2: It's About Time), 18 пашкоджанняў (у рэжыме Супрацьстаянне) |
Магілы ці Надмагілле (анг. Graves ці Tombstone (у Plants vs. Zombies 2: It's About Time)) — аб'екты гульні, якія з'яўляюцца на начных роўнях, у рэжыме Супрацьстаянне, дзе яны даюць мазгі, на роўнях Егіпта і Цёмных стагоддзяў.
Начныя роўні[]
Уначы, падчас апошняй хвалі, з іх з'яўляюцца дадатковыя зомбі. Каб гэтага ўнікнуць, супраць магіл скарыстайце Магільны разбуральнік, які з'ядае іх.
Супрацьстаянне[]
У гэтым рэжыме, надмагіллі даюць мазгі, на якія можна купляць зомбі. У адрозненне ад начных роўняў, надмагіллі з'яўляюцца тут удзень, і іх можна знішчыць раслінамі. Дэталёвей гл. артыкул Надмагілле зомбі.
У Plants vs. Zombies 2: It's About Time[]
Старажытны Егіпет[]
У Старажытным Егіпце таксама з'явіліся надмагіллі, на іх можна ўбачыць іерогліфы. Яны з'яўляюцца з дапамогай костак Зомбі-падымальніка магіл. Таксама надмагіллі ёсць і ў Піньята Вечарыне. Іх таксама, як і ў рэжыме Versus, можна знішчыць раслінамі. Тут маюць ролю шчытоў. Некаторыя расліны могуць страляць праз іх.
Цёмныя стагоддзі[]
Тыя ж самыя, што і ў Старажытным Егіпце, але яны маюць іншыя тэкстуры і з іх можа выпасці што-кольвек. З адных нічога не можа выпасці(але з гэтых пасля надпісу «Necromancy!» вылазяць Чорцюкі, Зомбі з конусам і Зомбі з вядром, Зомбі са шлемам, Зомбі-блазан), з іншых — Ежа для раслін, з трэціх — 100 сонцаў. Надмагіллі з'яўляюцца напачатку роўня Цёмных Стагоддзяў і могуць з'яўляцца на працягу ўсяго роўня. Калі на месцы з'яўлення надмагілля была расліна, то яно адштурхваецца направа ці налева на першую вольную клетку.
Іншае[]
Таксама ў файлах гульні прысутнічаюць надмагіллі з іншых светаў.
Plants vs. Zombies Adventures[]
Спачатку з'яўляецца магіла, а потым з яе пачынаюць выходзіць зомбі, скіроўваючыся па дарожцы да сваёй мэты. Па меры праходжання роўня, магіла бурыцца. Падчас выйсця зомбі, магіла можа зменшыцца ў памеры. У Мозгаболе магіла можа з'явіцца ў тым месцы, дзе памёр зомбі, які далей усіх прайшоў па дарожцы.
Увага! Сціснутая галерэя! (Навядзіце для падрабязнасцяў) |
---|