— Вар'ят Дэйв у Саду Дзэн пасля праходжання роўня 5-4.
Лейка | |
---|---|
З'яўленне: | Пасля праходжання роўня 5-4 (Plants vs. Zombies і Plants vs. Zombies: Great Wall Edition); Пры куплі (Plants vs. Zombies: Journey to the West); напачатку гульні (Plants vs. Zombies 2: It's About Time) |
Прызначэнне: | Сад Дзэн |
Асаблівасць: | Паліванне раслін і грыбоў |
Кошт: | 120000 манет (Plants vs. Zombies: Journey to the West) |
Трываласць: | ∞ ; аднаразовая (Plants vs. Zombies: Journey to the West) |
Лейка (анг. Watering Can) — прадмет з серыі гульняў Plants vs. Zombies.
Агульнае[]
Уяўляе з сябе лейку — найпростую прыладу для кропельнага палівання. Складнікамі лейкі з’яўляюцца корпус, ручка, доўгі носік умерана аквамарынавага колеру і рассейвальнік — белага. Яе можна скарыстаць неабмежаваная колькасць разоў, аднак яна можа паліваць толькі адну расліну ці грыб за раз, пасля чаго яны даюць срэбныя манеты за паліванне, а ў гульні Plants vs. Zombies 2: It's About Time — яшчэ пры паліванні кожны які паліваецца аб’ект актывуе ўнікальную анімацыю. У гульнях Plants vs. Zombies і Plants vs. Zombies: Great Wall Edition яна мае палепшаную версію, якую можна купіць у краме «Твіддзідзінкі» Вар’ята Дэйва, — залатая лейка, якая замяняе пры куплі звычайную. У гульні Plants vs. Zombies: Journey to the West яна можа выпасці на роўнях, а пры паліванні расліны і грыбы не даюць манеты, таксама лейка аднаразовая, і яе можна купляць неабмежаваная колькасць разоў.
Галерэя[]
Цікавыя факты[]
- Лейка і шакалад — адзіныя прадметы з Саду Дзэн у гульнях Plants vs. Zombies і Plants vs. Zombies: Great Wall Edition, якія няможна купіць у краме «Твіддзідзінкі» Вар’ята Дэйва.
- У DSi Ware версіі гульні Plants vs. Zombies лейку замяняе бекон на роўні 5-4 у звязку з тым, што Саду Дзэн у гэтай версіі не.
- У гульнях Plants vs. Zombies і Plants vs. Zombies 2: It's About Time яна таксама з’яўляецца абразком Саду Дзэн.