Гульнявая валюта з'яўляецца Незавершанай старонкай на гэтай вікі. Калі ласка, дапоўніце яе, ці Еці з'есці цябе! |
Гульнявая валюта — сродкі, за якія купляюцца розныя рэчы і прадметы ў серыі гульняў Plants vs. Zombies.
Манеты[]
Валюта для куплі тавараў у Вар’ята Дэйва.
Як атрымаць[]
Вывальваюцца з роўня 2-1 (Plants vs. Zombies) ці з 4-ага роўня навучання (Plants vs. Zombies 2). За срэбную манету — 10$, за залатую — 50$, і за дыямент — 1000$. За першае праходжанне міні-гульні рэбусаў даюць дыямент, за наступныя — 5 залатых (Вынятак — Вазабой, за першае праходжанне — 5 залатых, за наступныя — 2 залатых).
Хуткі заробак[]
Можна зарабляць у міні-гульнях, як Апошняя мяжа. Там ставім некалькі шэрагаў рамонкаў, і залатыя магніты, каб не губляць манеты. Таксама можна прадаць цалкам выраслую расліну ці грыб у Садзе Дзэн за 10000$ і менш, у залежнасці ад трывання і стадыі ўзросту расліны.
Галерэя[]
Крышталі[]
Валюта, за якую купляюцца касцюмы, бонусныя актыватары, месцы для Дзэн-Саду, дадатковыя роўні і да т. п.
Як атрымаць[]
Галоўным чынам крышталі купляюцца за рэальныя грошы, але, часам, вывальваюцца на роўні (Plants vs. Zombies 2: It’s About Time, Plants vs. Zombies: Great Wall Edition, Plants vs. Zombies: Journey to the West), даюцца за дасягненні новага роўня (Plants vs. Zombies Online), за праходжанні якога-небудзь рэжыму гульні (Plants vs. Zombies: Great Wall Edition, Plants vs. Zombies: Journey to the West), за атрыманні дасягнення (Plants vs. Zombies: Great Wall Edition, Plants vs. Zombies: Journey to the West), у латарэі (Plants vs. Zombies 2: It’s About Time, Plants vs. Zombies: Online) і г. д.
Галерэя[]
Валюта Plants vs. Zombies Adventures[]
Манеты[]
Выкарыстоўваецца для гадоўлі раслін і грыбоў і для ўдасканалення горада гульца.
Як атрымаць[]
- Збор манет з будынкаў.
- Праходжанні роўняў Дарожнага Падарожжа.
- Паспяховыя адлюстраванні атак зомбі ў сваім горадзе.
- Пераход на новы ровень досведу.
- Купля за крышталі.
Зомбаксы[]
Выкарыстоўваюцца для куплі месцаў для раслін і грыбоў, для пабудовы і ўдасканалення будынкаў і для куплі дэкаратыўных аб’ектаў.
Як атрымаць[]
- Знішчэнне зомбі.
- Праходжанні роўняў Дарожнага Падарожжа.
- Пераход на новы ровень досведу.
- Праходжанне ўварванняў зомбі іншых гульцоў.
- Праходжанні раптоўнай атакі ў горадзе гульца.
- Атрыманне куфра са скарбамі.
Крышталі[]
Выкарыстоўваецца для маментальнай куплі раслін, грыбоў, зомбі, паляпшэнняў, манет, зомбаксаў, будынкаў і іх удасканалення, дэкарацый і бонусных актыватараў.
Як атрымаць[]
- За рэальныя грошы.
- Занятак прызавых месцаў у Мозгаболе.