Цэнтурыён (анг. Centurion) — адзін з касцюмаў Пяхотніка ў гульні Plants vs. Zombies: Garden Warfare.
Агульнае[]
Апрануты ў даспехі цэнтурыёна — камандзіра цэнтурыі ў Старажытным Рыме. У зялёную туніку, паўзверх якой апрануты лускаваты панцыр-катафракта з залатымі падплечнікамі, рукі ў раёне перадплеччы і ногі ў раёне галёнцы абвязаны вяроўкамі, на левай нагі ўзбоч прымацавана два крылы, а абуты Цэнтурыён у сандалі, у правай руцэ ён трымае арбалет. Ззаду на спіне мае чырвоны плашч з жоўтай літарай «Z» і да яе вяроўкай прывязаны РПГ у выглядзе залатой калоны, на галаву апрануты залаціста-зялёны шлем з чырвоным папярочным грэбенем.
Апісанне[]
Цэнтурыён зомбі — легендарны герой і чэмпіён незлічоных бітваў. Ці як ён там верыць… Праўда тое, што ён купіў сваю браню з касцюмаванай крамы, яго шлем зроблены са старога веніка і яго плашч? Проста, некаторыя шторы ён сарваў са сцяны.
Здольнасці[]
Асноўная зброя[]
Асноўная зброя Цэнтурыёна — палымяная страла, мае сярэднюю перазарадку. Пры трапленні на блізкай дыстанцыі наносіць 12 ударных адзінак шкода, 14 — пры паляпшэнні ці 15 крытычных адзінак шкоды, 17 — пры паляпшэнні. На сярэдняй дыстанцыі ён наносіць 9 ударных адзінак шкоды, 10 — пры паляпшэнні ці і 13 крытычных адзінак шкоды, 15 — пры паляпшэнні. На далёкай — 8 ударных адзінак шкоды і 9 адзінак крытычнай шкоды, 10 — пры паляпшэнні. Пры атацы ён наносіць дадатковую шкоду ў 3х5 адзінак агнявым пашкоджаннем раслінам і грыбам.
Паляпшэнні[]
- Рукавіцы-прыхопкі — без сталай пагрозы спалення пальцаў хуткасць перазарадкі Цэнтурыёна была палепшана.
- Лепшая кладка — больш эфектыўныя метады вугаль-кладкі даюць больш за стрэлы штораз.
- Барбекю запальнік — абліванне кожнага кавалка вугалю вадкасцю дае барбекю запальніку больш за гарачыя стрэлы і больш за шкоду!
Галерэя[]
Цікавыя факты[]
- Існуе баг, калі ў меню, хто знішчыў гульца, калі гульца знішчыў Цэнтурыён, то з’яўляецца назва зброі Агнявой Кветкі палымяны імпульс, а не палымяная страла.
- Цэнтурыён, Суперспецпрыз і Маляр — адзіныя касцюмы зомбі, якія маюць арбалеты, як зброя.
- Нават нягледзячы на тое, што на паляпшэнні рукавіцы-прыхопка паказаны рукавіцы, Цэнтурыён не мае іх у самай гульні пры атрыманні дадзенага паляпшэння.
- Сярод касцюмаў Пяхотніка, Цэнтурыён, Суперспецпрыз і Камандзір Танка маюць адно з самых нізкіх колькасць снарадаў у абойме.
- Цэнтурыён, Камандзір Танка і Камуфляжны Рэйнджар — адзіныя касцюмы Пяхотніка, якія не могуць стрэліць усю абойму чаргой.
- Яго шлем ёсць у дэкаратыўных аксэсуарах Кактуса пад назвай «Цэнтурыён».
- Цэнтурыён і Камуфляжны Рэйнджар — адзіныя касцюмы Пяхотніка, у якога ў парадку абутак.