— Вар'ят Дэйв у краме "Твіддхідзінкі" Вар'ята Дэйва
Тачка | |
---|---|
З'яўленне: | Пры куплі |
Прызначэнне: | Сад Дзэн |
Асаблівасць: | Перасадка раслін і грыбоў з аднаго саду ў іншай |
Кошт: | 200 манет |
Трываласць: | ∞ |
Тачка (анг. Wheel Barrow) — прадмет з гульні Plants vs. Zombies.
Агульнае[]
Яе можна набыць у краме «Твіддхідзінкі» Вар’ята Дэйва пасля куплі грыбнога і акварыумнага садоў. З дапамогай яе можна перасоўваць расліны і грыбы з аднаго саду ў іншы, націснуўшы на тачку і скіраваўшы на патрэбную расліну ці грыб, а потым націснуўшы на жоўтую стрэлку справа, пяройдучы ў іншы сад і скіраваўшы тачку з грузам на патрэбнае месца для пасадкі туды расліны ці грыба з яе. Таксама, ёй можна карыстацца, як садовай пальчаткай, перасоўваючы тое, што патрэбна ў межах аднаго саду. Расліна ці грыб можа заставацца ў тачцы неабмежаваны час, аднак яго ў ёй няможна паліваць і ўгнойваць.
Галерэя[]
Цікавыя факты[]
- Тачка не можа перасоўваць сухапутныя расліны і грыбы ў акварыумны сад.
- Яна адлюстравана на пакеце з насеннем для прыбірання кратараў у галаваломцы Упіраны у гульні Plants vs. Zombies Online 2.