Таксічны Зубацік (анг. Toxic Chomper) — адзін з касцюмаў Зубаціка ў гульнях Plants vs. Zombies: Garden Warfare і Plants vs. Zombies: Garden Warfare 2.
Агульнае[]
Уяўляе з сябе Зубаціка, практычна нічым не адрознага ад звычайнага, маючы толькі атожылак у выглядзе галавы, які свеціцца ярка-салатавым колерам. Галава таксама мае зялёныя нахіленыя шыпы, змесцаваныя ў шэраг. У пашчы мае светла-зялёныя вострыя зубы, зялёны язык і паднябенны язычок, і з яе звісаюць празрыстыя цёмнае-сінія слінь.
Апісанне ў кнізе з налепкамі[]
Таксічны Зубацік добры ў… Таксічнасці! Ён цешыцца набліжацца да зомбі і пашкоджваць іх сваёй таксічнай аўрай.
Гульнявое апісанне[]
Таксічны Зубацік наносіць таксічную шкоду зомбі проста пры знаходжанні поруч з імі!
Здольнасці[]
Асноўная зброя[]
Асноўная зброя Таксічнага Зубаціка — таксічныя пырскі, якімі ён наносіць 2-5 адзінак шкоды суперніку і столькі ж дадатковых адзінак шкоды цягам пяці секундаў. І, падыдучы да суперніка ззаду, ён можа з’есці яго.
Паляпшэнні[]
- Таксічныя палазы — таксічныя красоўкі +3 хуткасці зруху.
- Кіслотная страўнікавая кіслата — вельмі таксічныя страўнікавыя кіслоты паскорана раз’ядаюць зомбі.
- Хімічная загартаваная лупіна — здароўе ўзрастае з дапамогай адмысловага скурнага гартавання таксінамі.
Атрыманне[]
Яго можна атрымаць, дойдучы да дзясятага рангу, гуляючы за Зубаціка ў гульні Plants vs. Zombies: Garden Warfare. Ад 5 до 10 роўня, не лічачы шостага, вам будуць давацца наборы налепак за выкананні заданняў, у якіх будуць налепкі ад гэтага касцюма.
Галерэя[]
Цікавыя факты[]
- Таксічны Зубацік, Сілавы Зубацік і Агнявы Зубацік — адзіныя касцюмы Зубаціка ў гульні Plants vs. Zombies: Garden Warfare, якія адрозніваюцца звонку ад яго толькі толькі атожылкам у выглядзе галавы і лісцем у верхняй частцы сцябла.
- У гульні Plants vs. Zombies: Garden Warfare 2 ён стаў цалкам зялёнага колеру, чым стаў напамінаць Якое чмякае Стварэнне.