Расліны супраць Зомбі ВІКІ community
Register
Advertisement
Роўдзі З
Roadie Z GW2
Агульная характарыстыка:
Трываласць: 150 адзінак здароўя
Зброя: Вушны прапольнік
Кол-ь снарадаў: {{{Кол-ь снарадаў}}}
Шкода: 5-10 адзінак шкоды
Асаблівасці: Больш высокая трываласць; атакуе толькі на вельмі блізкай дыстанцыі асноўнай зброяй
Відэа

Роўдзі З (анг. Roadie Z) — адзін з касцюмаў Інжынера ў гульні Plants vs. Zombies: Garden Warfare 2.

Агульнае[]

Апрануты ў ірваную жоўта-памяранцавую футболку з сінімі рукавамі і з выявай пэндзля рукі зомбі пасярэдзіне, у карычневыя порткі, злева да якіх прымацаваны пропуск з фатаграфіяй дадзенага зомбі і справа да якім прымацаваны капшук ланцужком. На правую нагу апрануты шлапак, на правую руку апранута чорная скураная пальчатка з адкрытымі пальцамі, а на левай руцэ мае наручныя гадзіннікі. На галаву апранута кепка з выявай чэрапа, па баках якой прывязана па два шматкаляровыя барабанныя кійкі, на вачах — сонцаахоўныя ачкі з інтэрферэнцыйным напыленнем. Мае светлыя валасы пад галаўным уборам, а таксама невялікую бародку, да спіны дзягай з чэрапамі прымацавана гукавая калонка з двума падлучанымі невялікімі калонкамі з дапамогай правадоў, таксама Роўдзі З трымае ў руцэ пісталет з маленькай гукавой калонкай.

Апісанне ў кнізе з налепкамі[]

Роўдзі З быў на гастролях так доўга, што ён нават не можа ўспомніць. Ён дзіва што раней далучыўся да Бітвы Замбурбіі, але ён не мог пачуць, што яму кажуць.

Гульнявое апісанне[]

Блізкадзейная гукавая гармата Роўдзі З наносіць мега шкоду блізка!

Здольнасці[]

Асноўная зброя[]

Асноўная зброя Роўдзі З — вушны прапольнік, які атакуе гукавымі хвалямі і мае невычэрпны запас боепрыпасаў, аднак ён можа перагрэцца пасля 10 секундаў бесперапыннай стральбы і на 4 секунды перастаць працаваць. Пры трапленні наносіць 5-10 адзінак шкоды ўсім супернікам на вельмі блізкай дыстанцыі.

Рады[]

Для раслін[]

Бо яго асноўная зброя не прызначана для далёкай стральбы, яго будзе лягчэй забіць, чым Інжынераў у іншых касцюмах, скарыстаючы розныя касцюмы Гарохастрэла, Зярновай Кукурузы, Цытрону і іншых раслін. Калі вам усё ж давялося з ім стукнуцца, імкніцеся адысці ад яго як мага далей і паспрабуйце скарыстаць супраць яго здольнасці, што наносяць больш за шкоду, як Бомба Боб Чылі, ці аглушальныя, як Э.М. Персік.

Для зомбі[]

Ён можа быць эфектыўна скарыстаны супраць абязрушаных раслін у сілу такіх фактараў, як аглушэнне, замарозка, ці выкарыстанне дрона. Таксама Роўдзі З можа нанесці шкода Зубаціку, калі ён перасоўваецца пад зямлёй, і Ружы падчас выкарыстання здольнасці містычная загадка, а таксама ён наносіць больш за шкоду Цытрону пры актывацыі энергетычнага шчыта.

Галерэя[]

Цікавыя факты[]

  • Роўдзі — слэнгавае слова, што пазначае чалавека, які займаецца арганізацыйнымі справамі рок-групы падчас гастроляў, адказваючы за гружэнне і выгрузку апаратуры, абсталяванне сцэны і развязваючы мноства тэхнічных праблем.
  • Гэта самы трывалы касцюм сярод касцюмаў Інжынера.
    • Таксама, гэта адзіны касцюм Інжынера, асноўная зброя якога можа атакаваць толькі на вельмі блізкай дыстанцыі.
    • Таксама, гэта адзіны касцюм Інжынера са змененай трываласцю.
  • Пры атацы ля раслін, а таксама і ў самага зомбі можа з’явіцца эфект, што напамінае эфект ад гіпнозу Гіпнагрыба.
  • Назва яго асноўнай зброі «Ear-radicator» з’яўляецца гульнёй словаў «Ear» (бел. вуха) і «Eradicator» (бел. прапольнік).
  • У DLC Праблема ў Замбопалісе: Частка Другая была зніжана эфектыўнасць ад паляпшэння, што запавольвае перагрэў зброі.
Касцюмы
Касцюмы Plants vs. Zombies: Garden Warfare
Гарохастрэл
Агент ГарохЯгадастрэлПлазмавы Гарох
Сланечнік
Іншапланетная Кветка
Зубацік
Гарачы Галінасты ЗубацікТаксічны ЗубацікАгнявы ЗубацікСілавы ЗубацікГраф ЗубацікулаБраняваны ЗубацікЧестарны ЗубацікСтварэнне, якое чмякае
Кактус
Камуфляжны КактусЦытрусавы Кактус
Пяхотнік
Камуфляжны РэйнджарСуперспецпрызВярхоўны ГенералКамандзір ТанкаАрктычны СалдатНябесны СалдатЦэнтурыён
Інжынер
ЗварнікМалярМеханікЭлектрыкВадаводнікЛандшафтны ДызайнерСанітарны Эксперт
Навуковец
ХімікФізікДоктар ТаксічныАстранаўтМарскі БіёлагАрхеолагДоктар ЧэстарПалеантолаг
Касцюмы Plants vs. Zombies: Garden Warfare 2
Гарохастрэл
Агент ГарохПлазмавы Гарох
Сланечнік
Іншапланетная Кветка
Зубацік
Гарачы Галінасты ЗубацікТаксічны ЗубацікАгнявы ЗубацікСілавы ЗубацікГраф ЗубацікулаБраняваны ЗубацікЯкое чмякае СтварэннеАднарогавы Зубацік
Кактус
Камуфляжны Кактус
Пяхотнік
Камуфляжны РэйнджарСуперспецпрызВярхоўны ГенералКамандзір ТанкаАрктычны СалдатНябесны СалдатЦэнтурыёнПаркавы РэйнджарСкуба-салдат
Інжынер
ЗварнікМалярМеханікЭлектрыкВадаводнікЛандшафтны ДызайнерСанітарны ЭкспертРоўдзі З
Навуковец
ХімікФізікДоктар ТаксічныАстранаўтМарскі БіёлагАрхеолагПалеантолагЗаолаг
Чарцюк
К.Р.Э.ВеткаЗ7-чарцюк
Капітан Мёртвая барада
Капітан ПушкуКапітан ПалымянатварыКапітан Акулавы ўкус
Advertisement