Расліны супраць Зомбі ВІКІ community
Register
Advertisement
Паркавы Рэйнджар
Park Ranger GW2
Агульная характарыстыка:
Трываласць: 125 адзінак здароўя
Зброя: Смуродны скунс
Кол-ь снарадаў: 18
Шкода: 2-9 адзінак шкоды
Хуткастрэльнасць: Вельмі высокая
Асаблівасці: Высокая хуткастрэльнасць і нанясенне дадатковай шкоды таксічнай паразай
Відэа

Паркавы Рэйнджар (анг. Park Ranger) — адзін з касцюмаў Пяхотніка у гульні Plants vs. Zombies: Garden Warfare 2.

Агульнае[]

Апрануты ў ірваную зялёную кашулю з эмблемамі ў выглядзе елак і ў белыя трусы з выявай зялёных елак, пры гэтым падперазаны карычневай скураной дзягай з прымацаванымі ззаду кішэнню і парахаўніцай. На нагах — ірваныя карычневыя чаравікі, з якіх бачны пальцы ступняў зомбі, таксама адзін з іх выпацканы ў бруд, іншы мае мядзведжую пастку з галінкай і невялікім лісцейкам. У правай руцэ Паркавы Рэйнджар трымае невялікае пустое бервяно, якое з’яўляецца руляй, з металічным трымальнікам, ад якога адыходзіць трубка з зялёнай вадкасцю. З канца бервяна хвост скунса, а з адной з дзірак — галава скунса, што мае зялёны капялюш з невялікай антэнай. Паркавы Рэйнджар мае густыя цёмна-карычневыя вусы, у якіх ёсць невялікая галінка, на галаву апрануты зялёны рваны капялюш, прывязаны вяроўкай, з лісцем, у цэнтры якой знаходзіцца ружовы трус. Ззаду да спіны прывязаны грыль для барбекю з далучаным газавым балонам.

Асноўная зброя[]

Асноўная зброя Паркавага Рэйнджара — смуродны скунс. Ён мае высокую перазарадку ў дзве секунды і вельмі высокую хуткастрэльнасць. Мае 18 патронаў у абойме, якімі пры атацы ён наносіць 4-9 адзінак шкоды супернікам, залежнага ад адлегласці. Ён таксама наносіць дадатковую шкоду таксічнай паразай у 2 адзінкі шкоды кожную секунду цягам некалькіх секундаў.

Апісанне ў кнізе з налепкамі[]

З той пары як смярдзючы скунс выратаваў Паркавага Рэйнджара з дрэва, яны сталі самымі лепшымі прыяцелямі. Цяпер яны на вельмі важнай місіі Доктара Замбосса: знайсці месца, дзе Рэйнджар страціў свае порткі.

Гульнявое апісанне[]

Зацяжныя смярдзючыя аблокі Паркавага Рэйнджара наносяць шкоду цягам доўгага часу!

Рады[]

Для раслін[]

Унікайце таксічных аблокаў Паркавага Рэйнджара, скарыстаючы такія здольнасці, як гіпер ці капанне. Найлепей спачатку паралізуйце і замарудзьце яго слінамі, суперліпкімі слінамі, Э.М. Персіком ці замарозкай. Катаховы стрэл, Бомба Боб у самбрэра, Бульбяная міна ці Бомба Боб Чылі змогуць імгненна знішчыць дадзенага зомбі.

Для зомбі[]

Імкніцеся засяроджваць стральбу на адной мэце, бо тады таксічнае воблака будзе заставацца больш працягла час, што, такім чынам, павялічыць агульную суму нанесенай дадатковай шкоды. Асабліва, карысць будзе высокая пры захопе важных кропак рэжыму, бо на іх будзе вялікая скупнасць сіл суперніка ў асобных месцах. Найлепей падобнае ўжываць супраць раслін з малой колькасцю трываласці, як Сланечнік і Якая вылечвае кветка, якія да таго ж яшчэ і вылечваюць іншыя расліны і грыбы, ці супраць такіх раслін грыбоў, якія, галоўным чынам, не могуць нанесці шкоды з далёкай адлегласці суперніку, як Пустазелле, Гіпнагрыб і Зубацік. Для падвышэння эфекту ад таксічнага воблака можна скарыстаць суперсмярдзючае воблака ці смярдзючае зомбі-воблака.

Галерэя[]

Цікавыя факты[]

  • Паркавы рэйнджар — гэта чалавек, які займаецца абаронай і захаваннем прыродаахоўных зон.
  • Гэта чацвёрты касцюм, які заміж ракетніцы маюць іншы выгляд ракетны ўсталёўкі на спіне, першы — Вярхоўны Генерал (заміж ракетніцы — пушку), уторай — Камандзір Танка (заміж ракетніцы — мініяцюрная вежа танка), трэці — Скуба-салдат (заміж ракетніцы — медзяны кіслародны балон).
  • Паркавы Рэйнджар, Да.Р.Ё.Галінка, Доктар Чэстар, Марскі Біёлаг, Скамянелы Кактус, Заолаг, Скуба-салдат і Капітан Акулавы ўкус — адзіныя касцюмы, мелыя жывёл ці прадметы ў выглядзе іх на сабе ў якасці зброі, адзенні ці аксэсуараў.
  • Гэта другая магчымасць з’яўлення скунса ў якасці аксэсуара на зомбі, першае — скунсы на плёсах Панка са скунсам.
  • У DLC Праблема ў Замбопалісе: Частка Другая колькасць патронаў была зніжана з 22 до 18, а таксама б зніжана дадатковая шкода з 3 до 2 адзінак.
  • Паркавы Рэйнджар, Камуфляжны Рэйнджар і Цэнтурыён — адзіныя касцюмы Пяхотніка, у якіх у парадку абутак.
    • Таксама, Паркавы Рэйнджар і Камуфляжны Рэйнджар — адзіныя касцюмы, што маюць у назве слова «ranger» (рус. рэйнджар).
  • Паркавы Рэйнджар і Вярхоўны Генерал — адзіныя касцюмы Пяхотніка, у якіх на твары прысутнічае густое валасяное покрыва ў выглядзе вусоў ці барады.
  • Скунс, які знаходзіцца ўсярэдзіне зброі, выдае піск пры стральбе і пры перазарадцы.
  • У адным з трэйлераў ён паказваецца пры выкананні жэста, пры гэтым у яго адсутнічае зброя.
Касцюмы
Касцюмы Plants vs. Zombies: Garden Warfare
Гарохастрэл
Агент ГарохЯгадастрэлПлазмавы Гарох
Сланечнік
Іншапланетная Кветка
Зубацік
Гарачы Галінасты ЗубацікТаксічны ЗубацікАгнявы ЗубацікСілавы ЗубацікГраф ЗубацікулаБраняваны ЗубацікЧестарны ЗубацікСтварэнне, якое чмякае
Кактус
Камуфляжны КактусЦытрусавы Кактус
Пяхотнік
Камуфляжны РэйнджарСуперспецпрызВярхоўны ГенералКамандзір ТанкаАрктычны СалдатНябесны СалдатЦэнтурыён
Інжынер
ЗварнікМалярМеханікЭлектрыкВадаводнікЛандшафтны ДызайнерСанітарны Эксперт
Навуковец
ХімікФізікДоктар ТаксічныАстранаўтМарскі БіёлагАрхеолагДоктар ЧэстарПалеантолаг
Касцюмы Plants vs. Zombies: Garden Warfare 2
Гарохастрэл
Агент ГарохПлазмавы Гарох
Сланечнік
Іншапланетная Кветка
Зубацік
Гарачы Галінасты ЗубацікТаксічны ЗубацікАгнявы ЗубацікСілавы ЗубацікГраф ЗубацікулаБраняваны ЗубацікЯкое чмякае СтварэннеАднарогавы Зубацік
Кактус
Камуфляжны Кактус
Пяхотнік
Камуфляжны РэйнджарСуперспецпрызВярхоўны ГенералКамандзір ТанкаАрктычны СалдатНябесны СалдатЦэнтурыёнПаркавы РэйнджарСкуба-салдат
Інжынер
ЗварнікМалярМеханікЭлектрыкВадаводнікЛандшафтны ДызайнерСанітарны ЭкспертРоўдзі З
Навуковец
ХімікФізікДоктар ТаксічныАстранаўтМарскі БіёлагАрхеолагПалеантолагЗаолаг
Чарцюк
К.Р.Э.ВеткаЗ7-чарцюк
Капітан Мёртвая барада
Капітан ПушкуКапітан ПалымянатварыКапітан Акулавы ўкус
Advertisement