Марскі Біёлаг (анг. Marine Biologist) — адзін з касцюмаў Навукоўца у гульні Plants vs. Zombies: Garden Warfare.
Агульнае[]
Апрануты ў белы выпацканы і рваны пінжак, пад якой апрануты чорна-сіні гідрагарнітур, які падраны да калена левай нагі, а на правую апранута ласта, на рукі апрануты сінія гумовыя пальчаткі, а таксама на левую руку апрануты компас. Ззаду на спіне мае акварыум, запоўнены вадой, усярэдзіне якога знаходзіцца вугор, сам акварыум абвіты шлангам, завошта і прычэплены да зомбі. На галаве мае плавальную маску з дыхальнай трубкай, ачкі і скудлачаныя валасы, якія бачны з дзірка гідрагарнітура на галаве, у правай руцэ трымае Зомбі-дэльфіна, да якога прымацаваны тры рулі, бакавая панэль і выявай літары "Z" і ручкай.
Апісанне[]
Марскі Біёлаг і яго Зомбі-дэльфінавы кампаньён — небяспечная пара. Яны здольныя эфектыўна распыляць рыбіны вантробы з амаль неперасягненым стылем і эфектыўнасцю.
Здольнасці[]
Асноўная зброя[]
Асноўная зброя Марскога Біёлага — дэльфінавы бластар, мае высокую перазарадку. Пры атацы наносіць 42-50 крытычных адзінак шкоды, пры паляпшэнні — 52 на блізкай дыстанцыі, каля 22-38 — на сярэдняй дыстанцыі, 11-20 — на далёкай.
Паляпшэнні[]
- Менш слізкая рыба — рыбныя заедкі для Зомбі-дэльфіна менш слізкія, што прыводзіць да скарачэння часу перазарадкі.
- Палепшаны дэльфінавы голад — Зомбі-дэльфін галодны і здольны захоўваць больш рыбіны вантробы, што прыводзіць да павелічэння аб'ёму боепрыпасаў.
- Генетычна мадыфікаваная рыба — пры выкарыстанні генетычна мадыфікаванай рыбы для ежы Зомбі-дэльфін выплёўвае больш разбуральныя рыбіны вантробы.
Галерэя[]
Цікавыя факты[]
- Марскі Біёлаг — гэта чалавек, які займаецца вывучэннем насельнікаў мораў і акіянаў.
- Яго хуткастрэльнасць была зніжана ў DLC Легенды Лужка.
- Яго зброю выдае свіст дэльфіна пры стральбе і перазарадцы.
- Дзіўна, што маска з трубкай, ачкамі і валасамі з'яўляюцца адным аб'ектам пры дэкаратыўнай касцюмізацыі.
- Калі ён перазараджваецца, можна заўважыць, што ён кідае рыбу ў паветра, а дэльфін ловіць і з'ядае яе.