Камуфляжны Кактус (анг. Camo Cactus) — адзін з касцюмаў Кактуса ў гульні Plants vs. Zombies: Garden Warfare. Яго можна атрымаць толькі дойдучы да дзясятага рангу, гуляючы за Кактус. Ад 6 па 10 ранг вам будуць давацца наборы налепак за выкананні заданняў. У пяці такіх пакаваннях будуць дэталі ад гэтага касцюма.
Апісанне[]
Як майстар маскавання, ёй трэба было навучыцца маскавацца ў прыгараднай атмасферы. Гэта апынулася куды складаней, чым яна думала.
Здольнасці[]
Камуфляжны выстрал[]
Мае ўсяго пяць патронаў у абойме і нізкую хуткастрэльнасць. Пры трапленні ў цела наносіць 30 адзінак шкоды. Удар жа ў галаву наносіць масіўную шкоду ў 60 адзінак. Пасля паляпшэння дадаецца яшчэ адзін патрон, шкода ўзрастае да 33 ударных і 66 крытычных адзінак, а таксама крыху змяншаецца працяглы час перазарадкі. Ля Камуфляжнага выстралу вельмі добры прыцэл, што выдатна дапамагае трапляць у галаву на вялікіх адлегласцях. Але без прыцэльвання з яго трапіць практычна немагчыма, што робіць гэты касцюм абсалютна бездапаможным у блізкім боі. Таксама ля Камуфляжнага Кактуса могуць паўстаць праблемы з дронам зомбі.
Паляпшэнні[]
- Палепшанае трэнераванне для кактуса — трэнераванне па выжыванні прывяло да хутчэйшай перазарадкі.
- Сакрэтная схованка для шыпа — сакрэтны футарал для шыпа павялічвае краму.
- Ідэальныя шыпы — ідэальныя шыпы павялічваюць шкоду, што наносіцца па зомбі (гэта вельмі важнае паляпшэнне, бо яно дазваляе адымаць 125 адзінак здароўя за два стрэлы, а не за тры).
Рады[]
- У большасці касцюмаў Кактуса, калі яны незнарок стукнуцца з ворагам у блізкім боі, ёсць шанец адбіцца. У Камуфляжнага Кактуса гэтага шанцу ўшануй няма (толькі калі па шчаслівай выпадковасці ваш снарад трапіць раней пашкоджанаму ворагу ў галаву).
- На мапах, дзе зомбі часта цаляюць гэты кактус незаменны, бо ён добра здымае іншых снайпераў — пры ўмелай стральбе яны будуць валіцца адзін за адным.
- Патрэнуйцеся лётаць на дроне — гэта здольнасць можа вам вельмі прыдацца.