Доктар Таксічны (анг. Dr. Toxic) — адзін з касцюмаў Навукоўца у гульні Plants vs. Zombies: Garden Warfare.
Агульнае[]
Апрануты ў касцюм біялагічнай абароны, што мае ярка-зялёныя плямы, шлем якога мае шкло з расколінамі і фільтр з падраным шлангам, а зверху з дзірка ў шлеме выглядваюць сівыя валасы зомбі, таксама на левай назе падрана калашына. На пояс прымацаваны лічыльніку Гейгера, на ногі апрануты гумовыя боты, а на рукі — гумовыя пальчаткі. На спіне мае ранец з партатыўным рэактарам, у правай руцэ трымае трохствольны бластар, на якім адлюстраваны знак радыяцыйнай небяспекі.
Апісанне[]
Яны завуць яго Доктар Таксічны, таму што ён вельмі таксічны. Яго партатыўны ранцавы рэактар і радыяцыйны бластар даюць яму зялёны арэол, што цяжка не заўважыць.
Здольнасці[]
Асноўная зброя[]
Асноўная зброя Доктара Таксічнага — радыяцыйны бластар, мае хуткую перазарадку. Пры атацы наносіць 10-11 адзінак шкоды на далёкай дыстанцыі, 18-20 на сярэдняй дыстанцыі і 26-32 на блізкай. Ён таксама наносіць дадатковую шкоду таксічнай паразай у 2 адзінкі шкоды кожную секунду цягам 5 секундаў.
Паляпшэнні[]
- Таксічны перазараднік — так! Таксічны перазараднік таксічны. Ён перазараджвае хутчэй.
- Узбагачаны урмозгіюмам рэзервуар — рэзервуар з урмозгіюмам павялічвае колькасць боепрыпасаў шляхам павелічэння рэчы, у якой знаходзяцца патроны.
- Больш таксічных таксінаў — паддаючы таксіны атрутным матэрыялам, атрыманая шкода павялічваецца.
Галерэя[]
Цікавыя факты[]
- Дадзены касцюма больш злучаны з радыяцыяй, чым з таксінамі.
- Слова «Urbrainium» (бел. урмозгіюм) у паляпшэннях з’яўляецца гульнёй словаў «brain» (бел. мазгі) і «uranium» (бел. уран).