Расліны супраць Зомбі ВІКІ community
Advertisement
Расліны супраць Зомбі ВІКІ community
Газонакасілкі
Lawn Mower.png
З'яўленне: Ровень 1-1
Прызначэнне: Знішчэнне зомбі і робатаў
Асаблівасць: Актывуюцца пры кантакце з зомбі ці робатам
Кошт: Задарма; 1000 манет (Чысцільнікі басейна); 3000 манет (Чысцільнікі даху); 2000 манет (часова ў Plants vs. Zombies 2: It's About Time)
Трываласць:

Газонакасілкі (анг. Lawn Mower) — апошняя лінія абароны хаты ад зомбі практычна ў кожнай гульні Plants vs. Zombies. Калі зомбі падыходзіць да газонакасілкі, яна заводзіцца і збівае ўсіх зомбі на сваім шляху. Ледзяны ці Агнявы шар, мяшок Гарганцюа-дэмана ці водная віхура Падваднага Замбот-цмока знішчаюць газонакасілкі. Таксама, пасля сканчэння роўня кожная касілка пакідае залатую манету, аднак у інтэрнацыянальнай версіі гульні Plants vs. Zombies 2: It's About Time срэбную манету.

Plants vs. Zombies Adventures[]

Бо ў гульні не заўсёды простая дарожка, газонакасілкі не могуць забіць усіх зомбі на ёй, таму што яны едуць па простай.

Plants vs. Zombies 2: It's About Time[]

Газонакасілкі выкарыстоўваюцца як у звычайнай гульні. Тым не менш, у большасці заданнях роўняў патрабуецца захаваць усе газонакасілкі. Потам з абнаўленнем згубленыя газонакасілкі стала можна вярнуць толькі за 2000 манет, што было крайне нязручна, аднак з наступным абнаўленнем усё зноў стала як звычайна.

Іншыя выгляды газонакасілак[]

Чысцільнікі басейна[]

Чысцільнікі басейна купляюцца ў краме «Твіддзідзінкі» Вар’ята Дэйва за 1000 манет. Яны эфектыўней Газонакасілак у басейне, бо яны могуць перасоўвацца па вадзе, а газонакасілкі, зваліўшыся ў яго, проста тонуць. Аднак яны нямоглыя супраць Зомбі-німфаў.

Чысцільнікі даху[]

Чысцільнікі даху купляюцца ў краме «Твіддзідзінкі» Вар’ята Дэйва за 3000 манет. Яны бароняць дах, каб зомбі не залезлі ў комін.

Галерэя[]

Цікавыя факты[]

  • Пры атрыманні бонуса «Запуск Газонакасілкі» адну газонакасілку можна запусціць у кожны момант супраць зомбі, калі доўга трымаць на ёй палец.
  • У гульні Plants vs. Zombies: All Stars газонакасілкі купляюцца за рэальныя грошы.
  1. REDIRECT Шаблон:Навібокс/іншае